Працоўная група па арганізацыі дапамогі рэлакантам у Літве, Украіне і Польшчы

Сярод шматлікіх напрамкаў сваёй дзейнасці, беларуская дыяспара ў Нідерландах таксама дапамагае нашым суайчыннікам, якія былі вымушаныя з’ехаць замяжу за сваю грамадзянскую пазіцыю, праз пераслед з боку ўладаў, альбо пасля арышту.

Наша працоўная група нарадзілася ў снежні 2020 года. За гэты час мы змаглі дапамагчы многім нашым суайчыннікам.

За снежань 2021 мы зрабілі:

  • забяспечылі прадуктамі харчавання мнагадзетную сям’ю з 4-мя дзецьмі
  • аплацілі авіяпералёт бабулі, трое ўнукаў якой засталіся адны без бацькоў за межамі Беларусі
  • аплацілі прадуктовыя кошыкі студэнтам, лекарам, журналістам, грамадскім актывістам, якія трапілі пад рэпрэсіі,
  • аплацілі камунальныя плацяжы і прадуктовыя кошыкі дзецям якія засталіся у Беларусі, калі іх бацькі вымушаныя былі пакінуць радзіму
  • сумесна з германскай дыяспарай аплацілі арэнду жылля двум маці-адзіночкам з 5-ццю дзецьмі
  • знайшлі магчымасць падтрымаць курс рэабілітацыі для жанчыны пасля інсульту, таксама ў супрацоўніцтве з іншымі дыяспарамі арганізавалі вялікі збор матэрыяльнай дапамогі ў Літву і аплацілі яе трансфер
  • перадалі вялікую пасылку мнагадзетнай сям’і ў Польшчы с цацкамі і адзеннем
  • таксама ў нас ёсць накірунак каардынацыі па аказанні псіхалагічнай дапамогі і іншыя накірункі дзейнасці

Фінансавую справаздачу па нашай дзейнасці можна ўбачыць тут.

Калі ў вас ёсць пытанні, альбо вы таксама хочаце паўдзельнічаць у гэтай важнай ініцыятыве, пішыце нам у тэлеграм: @analipsts и @basilicum ці на наш email: 097.help@gmail.com