Беларуская дыяспара – хто мы

CONTACT
Mail: info@openbelarus.nl
Старонка Facebook: www.facebook.com/stichtingopenbelarus  Open Belarus.nl

Група ў Facebook: Belarusy in Nederland

Група ў Тэлеграме: BY-NL – чат по акциям

Нас ужо 700 чалавек!

Паважаныя беларусы Нідэрландаў!
Праект Stichting Open Belarus! ставіць сваёй першапачаткавай мэтай данесьці пазітыўную, культурную, палітычна нейтральную інфармацыю аб Беларусі да “мясцовага” насельніцтва. Не гледзячы на тое, што сетка інтэрнэт мае мільёны артыкулаў, прысвечаных Беларусі, у Нідэрландах, нажаль, аб Беларусі ведаюць мала. 

Дзякуючы гэтаму парталу, за некалькі гадоў яго існавання, нам ўдалося значна пашырыць (і, не апошняе, палепшыць!) уяўленне шматлікіх галандцаў аб тым што і як ёсць Беларусь. Актыўнасць нашай арганізацыі ў гэтым напрамку была адзначана дыпломам і ўзнагародай Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь у 2016 г.
З цягам часу ўсё больш і больш зацікаўленых беларусаў пачалі звяртацца да нас з рознымі пытаннямі, пажаданнямі стварэння і падтрымкі беларускай дыяспары ў Галандыі. Гэты напрамак з’яўляецца зараз не менш важным аспектам нашай дзейнасці ў гэтай краіне.
З гэтай нагоды заклікаем вас, шаноўныя беларусы, даць сабе адказ па наступных пытаннях і, спадзяёмся, будзем разам! 

 – Вам надакучыла быць у шэрай масе «былых савецкiх» або «рускiх» эмiгрантаӯ? – Вы хочаце падзялiцца цi атрымаць практычную параду, напрыклад, як хутка i танна даехаець у Беларусь, або дзе знайсцi добрага цырульнiка ці юрыста?
  – Вы хацелі б пазнаёмiцца з iншымi беларускiмi эмiгрантамi ў Нідэрландах цi ўзяць удзел у жыццi беларускай суполкi, сустрэцца і культурна адпачыць разам з суайчыннікамі?
  – У вас ёсць дзелавымi прапановы, вашы паслугі ці бізнес могуць зацікавіць іншых беларусаў у Галандыі? 

  – Для вас значна, што вашы дзеткі таксама кантактуюць з дзецьмі беларусаў? Вучаць беларускую i рускую мовы?


Давайце сябраваць і дапамагаць адзін аднаму! Пiшыце, каментуйце, далучайцеся да нас у сацыяльных сетках. Пiшыце на галандскай, рускай, беларускай, англiйскай мове, на мове зручнай i зразумелай вам i астатнiм!
Прыходзьце на нашы сустрэчы, не забывайце сваю культуру, з павагай дзяліціся ёй з галандцамі!

Зараз, калі сітуацыя пасля фальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 у Беларусі вельмі нестабільная, беларусы, якія пражываюць у Нідэрландах, ставяць сваёй мэтай яшчэ і наступныя актыўнасці: маральная і матэр’яльная падтрымка пацярпелых, рэпрэсаваных і звольненых, а таксама іх сем’яў; распаўсюд інфармацыі аб падзеях і сітуацыі ў Беларусі; правядзенне акцый салідарнасці ў розных гарадах Нідэрландаў; данясенне сваёй пазіцыі да СМІ, НДА і палітыкаў Нідэрландаў. Далучайцеся да нас і рабіце дабро сваім землякам!