Беларуская

Паважаныя беларусы Нідэрландаў!
Праект Stichting Open Belarus! быў створаны ў 2011 і ставіць сваёй першапачаткавай мэтай данесьці пазітыўную, культурную, палітычна нейтральную інфармацыю аб Беларусі да “мясцовага” насельніцтва. Не гледзячы на тое, што сетка інтэрнэт мае мільёны артыкулаў, прысвечаных Беларусі, у Нідэрландах, нажаль, аб Беларусі ведаюць мала.

Дзякуючы гэтаму парталу, за некалькі гадоў яго існавання, нам ўдалося значна пашырыць (і, не апошняе, палепшыць!) уяўленне шматлікіх галандцаў аб тым што і як ёсць Беларусь.
Актыўнасць нашай арганізацыі ў гэтым напрамку была адзначана дыпломам і ўзнагародай Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь у 2016 г.
З цягам часу ўсё больш і больш зацікаўленых беларусаў пачалі звяртацца да нас з рознымі пытаннямі, пажаданнямі стварэння і падтрымкі беларускай дыяспары ў Галандыі. Гэты напрамак з’яўляецца зараз не менш важным аспектам нашай дзейнасці ў гэтай краіне.
З гэтай нагоды заклікаем вас, шаноўныя беларусы, даць сабе адказ па наступных пытаннях і….спадзяёмся, будзем разам!

 – Вам надакучыла быць у шэрай масе «былых савецкiх» або «рускiх» эмiгрантаӯ? – Вы хочаце падзялiцца цi атрымаць практычную параду, напрыклад, як хутка i танна даехаець у Беларусь, або дзе знайсцi добрага цырульнiка ці юрыста?
  – Вы хацелі б пазнаёмiцца з iншымi беларускiмi эмiгрантамi ў Нідэрландах цi ўзяць удзел у жыццi беларускай суполкi, сустрэцца і культурна адпачыць разам з суайчыннікамі?
  – У вас ёсць дзелавымi прапановы, вашы паслугі ці бізнес могуць зацікавіць і іншых беларусаў у Галандыі? 

  – Для вас значна, што вашы дзеткі таксама кантактуюць з дзецьмі беларусаў? Вучаць беларускую i рускую мовы?


Давайце сябраваць і дапамагаць адзін аднаму! Пiшыце, каментуйце, далучайцеся да нас у сацыяльных сетках. Пiшыце на галандскай, рускай, беларускай, англiйскай мове, на мове зручнай i зразумелай вам i астатнiм!
Прыходзьце на нашы сустрэчы, не забывайце сваю культуру, з павагай дзяліціся ёй з галандцамі!

CONTACT
E: info@openbelarus.nl
Старонка Facebook: www.facebook.com/stichtingopenbelarus
Група ў Facebook: Belarusy in Nederland

 

Паважаныя беларускія рэкламадаўцы!
Калі Вас цікавіць рэклама Вашай прадукцыі/ паслуг у Нідэрландах, звяртайцеся да нас: info@openbelarus.nl
Мы абавязкова размесцім Вашу рэкламу на нашым сайце, а таксама пракансультуем Вас аб магчымасцях Вашай прадукцыі ці паслуг у гэтай краіне.